Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Бразылія спрабуюць паразумецца пасьля выкрывальніцтваў Сноўдэна


Сюзан Райс
Сюзан Райс

Белы дом заявіў, што будзе працаваць з Бразыліяй, каб нармалізаваць стасункі.

Сюзан Райс, дарадца прэзыдэнта ЗША ў справах нацыянальнай бясьпекі, сустрэлася зь міністрам замежных справаў Бразыліі Луісам Альбэртам Фігэйрэду.

Яны абмеркавалі заявы былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў Эдварда Сноўдэна пра тое, што ЗША чыталі пошту прэзыдэнта Бразыліі Дылмай Русэф, а таксама ўзламалі кампутарныя сеткі дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras.

Сярод кіраўнікоў краінаў Русэф найбольш абуралася з нагоды ўцечак інфармацыі пра праграмы электроннага шпіянажу ЗША. Яна нават прыгразіла скасаваць заплянаваны дзяржаўны візыт у Вашынгтон.

Тым часам адмысловая камісія бразыльскага парлямэнту, якая расьследуе факты электроннага шпіянажу, дазволіла сваім прадстаўнікам выправіцца ў Маскву, каб сустрэцца з Эдвардам Сноўдэнам.

Аднак для такой паездкі трэба атрымаць дазвол уладаў Расеі, адзначае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG