Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША праходзяць цырымоніі памяці ахвяраў тэрактаў 11 верасьня


U.S. -- A woman reflects at the 9/11 Memorial during ceremonies marking the 12th anniversary of the 9/11 attacks on the World Trade Center in New York. September 11, 2013.

U.S. -- A woman reflects at the 9/11 Memorial during ceremonies marking the 12th anniversary of the 9/11 attacks on the World Trade Center in New York. September 11, 2013.

ЗША маюць намер заставацца пільнымі, каб абараніць сябе ў будучыні ад магчымых нападаў, - заявіў у сераду, у чарговую гадавіну тэрактаў 11 верасьня 2001 года, амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама.

Ён пачаў дзень з таго, што ўшанаваў у Белым доме хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў трагедыі, якая 12 гадоў таму шакавала ўвесь сьвет. У цырымоніі ўдзельнічалі таксама першая лэдзі Мішэль Абама, віцэ-прэзыдэнт Джозэф Байдэн з жонкай і супрацоўнікі апарату Белага дома.



Пазьней Абама ўсклаў вянок да мэмарыялу памяці ахвяраў тэрактаў у Пэнтагоне. У памінальнай службе прынялі ўдзел ваеннае кіраўніцтва краіны, сваякі загінулых. Будынак Пэнтагону было адной з мэтаў тэрарыстаў, якія накіравалі на яго скрадзены самалёт.



У Нью-Ёрку імёны загінулых пры нападах 12 гадоў таму зачытваліся ўслых на цырымоніі з удзелам сваякоў на месцы, дзе раней стаялі дзьве вежы разбуранага тэрарыстамі Сусьветнага гандлёвага цэнтра. Усяго ў выніку тэрактаў 11 верасьня ў Нью-Ёрку, Вашынгтоне і раёне Шанксвиль у штаце Пэнсыльванія загінулі каля трох тысяч чалавек. Адказнасць за гэтыя напады ўзяла на сябе " Аль-Кайда".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG