Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад пэтыцыяй супраць выязнога мыта ўжо больш за 10 тысяч подпісаў


Пра намер ўвесьці такое мыта заявіў 6 верасьня Аляксандар Лукашэнка. Віцэ-прэм’ер Беларусі Пётар Пракаповіч падчас прамой лініі ў газэце «Рэспубліка» 11 верасьня сказаў, што пытаньні, зьвязаныя з увядзеньнем пошліны, вырашацца цягам найбліжэйшага месяца-паўтара.

Паводле стваральнікаў пэтыцыі, такая ініцыятыва парушае артыкул 30 Канстытуцыі Беларусі, падоле якога грамадзяне краіны маюць права свабодна пакідаць Беларусь і бесьперашкодна вяртацца назад.

Пэтыцыю накіруюць у Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі, старшыням Палаты прадстаўнікоў і Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама прэм’ер-міністру Беларусі.

Ініцыятар пэтыцыі каардынатар ініцыятывы "Хрысьціянскі рух" Аляксей Шэін быў госьцем Жывой Свабоды з Аленай Радкевіч.



Сайт change.org быў створаны ў ЗША ў 2007 годзе. Ён дэкляруе сваёй галоўнай мэтай даць людзям па ўсім сьвеце магчымасьць «распачынаць, далучацца і перамагаць у кампаніях за сацыяльныя зьмены».
XS
SM
MD
LG