Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 верасьня: рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі і форум вулічных тэатраў ў Менску


Юстас Палецкіс

Юстас Палецкіс

У Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры мае прайсьці галасаваньне па рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі. Напярэдадні адбыліся дэбаты вакол справаздачы, якую дакладчык дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Юстас Палецкіс падрыхтаваў для Рады Эўрапейскага Зьвязу, Эўракамісіі і Службы зьнешніх дзеяньняў.

У Менску ў офісе прафсаюзу РЭП (вул. Кульман, 4, першы пад’езд, першы паверх) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя ў пытаньні мясцовага рэфэрэндуму аб разьвіцьці Першамайскага раёну сталіцы. Пачатак аб 11-й гадзіне.

У менскім Міхайлаўскім сквэры адбудзецца вулічная прэсавая канфэрэнцыя арганізатараў Менскага форуму вулічных тэатраў. Пачатак а 15-й гадзіне.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

490 да н. э. — Грэцкі воін Фідзіпід прабег ад горада Маратон да Атэнаў і прынёс вестку пра перамогу грэкаў над пэрсамі — «Радуйцеся! Мы перамаглі» — і памёр. Калі ў 1896 годзе ў Афінах праходзілі першыя сучасныя Алімпійскія гульні, у яго гонар быў уладкаваны забег паміж Маратон і Атэнамі. З тых часоў спаборніцтвы па маратонскім бегу сталі адным з самых папулярных відаў лёгкай атлетыкі

1934 — Латвія, Літва і Эстонія ўтварылі палітычны саюз. Падпісаная ў Жэнэве дамова ўвайшоў у гісторыю пад імем Балтыйскай Антанты.

1990 — Падпісаньне дамовы аб аб’яднаньні Нямеччыны. Дамова аб канчатковым урэгуляваньні ў адносінах да Нямеччыны была падпісаная міністрамі замежных справаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, і абедзьвюх Нямеччын. Дамова спыніла дзеяньне правоў і адказнасьці чатырох краін у дачыненьні да Бэрліну і Нямеччыны


У гэты дзень нарадзіліся:


1906 — Дзьмітры Шастаковіч, расейскі савецкі кампазытар, піяніст, пэдагог і грамадзкі дзяяч

1921 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст

1929 — Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург

1954 — Алесь Жлутка, беларускі мовазнаўца і гісторык

1949 — Яўген Чыквін, польскі палітык, дзяяч беларускага і і праваслаўнага руху ў Польшчы


У гэты дзень памерлі


1263 — Міндоўг, князь і кароль Літвы

1612 — Васіль IV Шуйскі, маскоўскі князь, цар з 1606 да 1610 году

1929 — Яніс Райніс, латыскі паэт, драматург

1933 — Антон Камінскі, беларускі мастак

1964 — Сяргей Пясэцкі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня

1972 — Сяргей Шутаў, беларускі краязнавец

2008 — Кастусь Козак, беларускі вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


Аказалася, што тут не толькі хлеба, але і сала, і каўбасы можна набыць колькі хто хоча. І некаторыя кажуць, што тут заўсёды так было. Але я не магу ў такое паверыць. Гэта ж любому зразумела, што калі прадаваць колькі хто хоча, дык нехта выкупіць усё, а іншыя будуць з голаду падыхаць.

Сяргей Пясэцкі, «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі»
XS
SM
MD
LG