Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Інтэрнэт-рэсурс Fitnea.com зьмяшчае парады, якія дапамогуць істотна зьменшыць узровень халестэрыну.

Першы крок да паляпшэньня вашага халестэрыну — міска аўсянкі або халодныя аўсяныя прадукты на сьняданак.

Як і аўсянае вотруб’е і авёс, ячмень і іншае падобнае збожжа можа дапамагчы зьнізіць рызыку сардэчна-судзінных захворваньняў, у асноўным за кошт распушчальнай клятчаткі, якія яны пастаўляюць.

Фасоля, як і бабы, надзвычай карысная для тых, хто імкнецца скінуць празьмерную вагу.

Карысныя для сэрца таксама баклажаны і арэхі — што да апошніх, шматлікія дасьледаваньні паказваюць, што арэхі маюць дадатковыя рэчывы, якія абараняюць сэрца рознымі спосабамі.

Вінаград, яблыкі, трускаўкі і цытрусавыя — багатыя на распушчальную клятчатку, якая зьніжае ўзровень пэктыну.

Нарэшце, соя і прадукты зь яе (соевае малако і тофу) хаця і не ў такой вялікай ступені, як гэта часам кажуць у рэкляме, але таксама зьніжае ўзровень халестэрыну.
XS
SM
MD
LG