Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пачаліся прафсаюзныя пратэсты


фота: gazeta.pl

фота: gazeta.pl

У Варшаве ў сераду пачаліся масавыя акцыі пратэсту прафсаюзаў, якія дамагаюцца павышэньня заробкаў, сацыяльных дапамог, а таксама адмовы ад павышэньня пэнсійнага ўзросту да 67 гадоў.

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, тры найбуйнейшыя польскія прафсаюзы, у тым ліку і легендарная «Салідарнасць» заклікалі ўрад неадкладна прыслухацца да іх патрабаванняў, інакш пратэсты будуць бестэрміновымі.

«З прэм’ерам Дональдам Тускам мы ня маем намеру далей размаўляць. Гэта відавочна — ён хоча канфрантацыі, і мы да такой канфрантацыі гатовыя», — заявіў лідэр прафсаюзу «Салідарнасць» Пётр Дуда.

Пратэсты пачаліся зь пікетаваньня шэрагу міністэрстваў, а ў бліжэйшую суботу Варшава будзе заблякаваная шматтысячнай дэманстрацыяй, якая пройдзе пад лёзунгам «Хопіць ігнараваць грамадства!».

Урад, аднак, ня мае намеру ісьці на саступкі.

«Насамрэч адзінае патрабаваньне прафсаюзных лідэраў — зьмяніць урад. Як мне здаецца, роля прафсаюзаў ня ў гэтым, але кожнаму сваё. Для мяне галоўнае — забясьпечыць спакой і бясьпеку жыхарам Варшавы», — заявіў прэм’ер Дональд Туск .

Мэр польскай сталіцы Ганна Гранкевіч-Вальц зьвярнулася да арганізатараў акцый пратэсту з заклікам «не ператвараць сваімі дзеяньнямі жыхароў Варшавы ў закладнікаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG