Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адваката не дапусьцілі да Баўмгертнэра


СІЗА КДБ

СІЗА КДБ

Беларускага адваката генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра не пусьцілі да яго ў СІЗА КДБ без тлумачэньня прычын.

Пра гэта паведаміў ИТАР-ТАСС адвакат з расейскага боку Аляксей Басістаў.

«Зь невядомых прычын 10 верасьня не дапусьцілі да Ўладзіслава, дагэтуль увесь час дапускалі», — сказаў Басістаў.

Адвакаты спрабавалі дамагчыся зьмены меры стрыманьня гендырэктару «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру, арыштаванаму ў Менску. Аднак Партызанскі райсуд адмовіўся задаволіць скаргу адвакатаў. Тыя зьвярнуліся з касацыйнай скаргай у Менскі гарадзкі суд. Дата паўторнага паседжаньня пакуль невядомая.
XS
SM
MD
LG