Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ЗША адзначаюць 12-ю гадавіну тэрарыстычнага нападу


Мэмарыял на тым месцы, дзе знаходзіліся вежы Усясьветнага гандлёвага цэнтру

Мэмарыял на тым месцы, дзе знаходзіліся вежы Усясьветнага гандлёвага цэнтру

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама возьме ўдзел у хвіліне маўчаньня, якая ўшануе памяць 3 тысячаў ахвяраў нападу на Злучаныя Штаты 11 верасьня 2001.

Белы дом заявіў, што ўлады ЗША робяць крокі, каб прадухіліць тэрарыстычныя напады, зьвязаныя з гадавінай 11 верасьня.

У разбураных хмарачосах Усясьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку загінулі 2759 чалавек (уключаючы 9 чалавек экіпажу, 76 пасажыраў і 5 тэрарыстаў на борце самалёту American Airlines Flight 11 ды 9 чалавек экіпажу, 51 пасажыра і 5 тэрарыстаў-выкрадальнікаў на борце самалёта United Airlines Flight 175).

У атацы супраць Пэнтагону, сядзібы Міністэрства абароны ЗША, загінулі 189 чалавек (125 чалавек у Пэнтагоне, 6 чалавек экіпажу, 53 пасажыры і 5 тэрарыстаў-выкрадальнікаў на борце самалёта American Airline Flight 77).

У катастрофе самалёта United Airlines Flight 93, які разьбіўся каля мясцовасьці Шанксвіл у Пэнсыльваніі, загінулі 44 чалавекі (7 чалавек экіпажу, 33 пасажыры і 4 тэрарысты-выкрадальнікі).
XS
SM
MD
LG