Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая рэзыдэнцыя Лукашэнкі адчыніцца ў кастрычніку


Першая сустрэча на вышэйшым узроўні ў новай рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі, якая носіць назву «Палац незалежнасьці», пройдзе 25 кастрычніка.

25 кастрычніка ў Палацы Незалежнасьці ў Менску адбудзецца пасяджэньне Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Аляксандар Лукашэнка заявіў пра сур’ёзную падрыхтоўку да саміту:

«Мы, вядома ж, сур’ёзна да яго рыхтуемся. Думаю, што Палац Незалежнасьці да гэтага часу скончым, каб правесьці там гэты буйны форум», — сказаў Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзімера Макея.

Палац незалежнасьці стане дванаццатай рэзыдэнцыяй Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG