Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Абвінавачваньні супраць Баўмгертнэра палітычна матываваныя»


Пра гэта заявіла рада дырэктараў ААТ «Уралкалій» 10 верасьня пасьля свайго пасяджэньня.

Рада дырэктараў выказала поўную падтрымку генэральнаму дырэктару ААТ «Уралкалій» Уладзіславу Баўмгертнэру, які «незаконна ўтрымліваецца пад вартай праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь».

Як гаворыцца ў паведамленьні на сайце кампаніі, рада дырэктараў лічыць усе абвінавачаньні, вылучаныя супраць Баўмгертнэра і іншых супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій», «абсалютна неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі».
XS
SM
MD
LG