Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч — Расеі: аддайце Керымава


Ігар Шуневіч

Ігар Шуневіч

Праваахоўныя органы Беларусі разьлічваюць, што расейскі бок пасадзейнічае, каб прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці найбуйнейшага акцыянэра «Ўралкалія» Сулеймана Керымава.

Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч. Ён бярэ ўдзел у паседжаньні рады кіраўнікоў МУС дзяржаў-удзельніц СНД, якое праходзіць у Астане.

«Безумоўна, мы разьлічваем на садзейнічаньне расейскага боку. Ёсьць агульны прынцып: судзі або аддай для суду. У любым выпадку мы знойдзем прававы кансэнсус. Я ў гэтым абсалютна перакананы», — сказаў Інтэрфаксу Шуневіч.

Паводле ягоных слоў, у Масквы і Менску «ёсьць адпаведныя прэцэдэнты, справа толькі ў працэдурных пытаньнях».

Адказваючы на пытаньне, ці вядома што-небудзь беларускаму боку пра рэакцыю расейскага бюро Інтэрпола на міжнародны ордэр аб затрыманьні Керымава, Шуневіч адзначыў, што паводле працэдуры Масква не павінна адказваць беларускаму боку на запыты па лініі Інтэрпола.

«Паводле працэдуры зносіны ідуць па лініі нацыянальных бюро Інтэрпола і цэнтральнага бюро арганізацыі, якое знаходзіцца ў Ліёне. З пункту гледжаньня абмену інфармацыяй, даручэньняў, у тым ліку працэсуальнага характару, узаемадзеяньні па лініі двух нацыянальных бюро Інтэрпола ня робяцца.

Нацыянальнае бюро Інтэрпола Беларусі атрымлівае інфармацыю з цэнтральнага бюро аб прыняцьці ім працэсуальных дакумэнтаў і выкананьні фармальнасьцяў , зьвязаных з абвяшчэньнем той ці іншай асобы ў вышук. Такая інфармацыя ў дачыненьні да спадара Керымава беларускім бокам атрымана. Намі атрымана інфармацыя пра тое, што Інтэрпол прыняў да разгляду і разьмясьціў адпаведныя працэсуальныя дакумэнты. А таксама пра запыт у сетцы Інтэрнэт на ўсіх сайтах бюро краін, якія ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю» , — адзначыў Шуневіч.
XS
SM
MD
LG