Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гаазе судзяць прэзыдэнтаў


Прэзыдэнт Кеніі Ўхуру Кеніята

Прэзыдэнт Кеніі Ўхуру Кеніята

У міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе пачаўся суд над віцэ-прэзыдэнтам Кеніі Ўільямам Рута.

Яго вінавацяць у злачынствах супраць чалавецтва, учыненых пасьля выбараў у краіне ў 2007 годзе.

У выніку гэтых падзей больш за тысячу чалавек былі забітыя, 600 тыс. былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Прэзыдэнт краіны Ўхуру Кеніята, які таксама абвінавачваецца ў арганізацыі гвалту пасьля выбараў, павінен паўстаць перад судом у лістападзе.

Абодва палітыкі адмаўляюць сваю вінаватасьць.

Карэспандэнт Бі-бі-сі ў Гаазе паведамляе, што гэта, верагодна, самы дыскусійны судовы працэс у гісторыі міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе.

У пачатку верасьня стала вядома, што кенійскі парлямэнт прагаласаваў за спыненьне сяброўства краіны ў міжнародным крымінальным судзе.
XS
SM
MD
LG