Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Прапанова РФ па Сырыі «патэнцыйна пазытыўная»


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў: прапанова Расеі, каб урад Сырыі перадаў хімічную зброю пад міжнародны кантроль, зьяўляецца «патэнцыйна пазытыўным разьвіцьцём» сытуацыі.

Абама сказаў, што абмяркоўваў гэтую прапанову ў часе кароткай сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Калі Дамаск прыме прапанову, Злучаныя Штаты, кажа Абама, могуць адкласьці ўдар па Сірыі.

У той жа час прэзыдэнт ЗША выказаў сумнеў, што рэжым Башара Асада сапраўды пойдзе на такі крок.

Абама таксама прызнаў: магчыма, яму ня ўдасца дамагчыся згоды на ваенны ўдар па Сырыі ў Кангрэсе.
XS
SM
MD
LG