Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія: будзе новая прэм’ер-міністар


Эрна Сольбэрг

Эрна Сольбэрг

Эрна Сольбэрг стане новым прэм’ер-міністрам Нарвэгіі. Правацэнтрысцкая кааліцыя, якую яна ачольвае, перамагла на парлямэнцкіх выбарах.

Дзейны кіраўнік ураду Енс Столтэнбэрг абвясьціў, што сыдзе ў адстаўку. Ягоная Нарвэская працоўная партыя зазнала паразу на выбарах.

Кансэрватары заявілі, што яны гатовыя сфармаваць кааліцыйны ўрад з антыміграцыйнай Партыяй прагрэсу.

Столтэнбэрг знаходзіўся на пасадзе прэм’ера ад 2005 году. Ён хацеў балятавцца на тэці тэрмін. Аднак ягоны кабінэт часта крытыкавалі за эканамічную палітыку.
XS
SM
MD
LG