Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Бардзюжа пагаварылі пра непаразуменьні


Мікалай Бардзюжа
Мікалай Бардзюжа

Апошні месяц выдаўся занадта бурным у беларуска-расейскіх адносінах, заявіў Аляксандар Лукашэнка 9 верасьня ў ходзе сустрэчы ў Менску з генэральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

«Апошнім часам у нас занадта шмат інфармацыйных і іншых нагодаў у беларуска-расейскіх адносінах. Я гатовы абмеркаваць з вамі пытаньні, якія могуць узьнікаць у сувязі з гэтым, таму што апошні месяц выйшаў ужо занадта бурны ў нашых адносінах, і маса непаразуменьняў у гэтым пляне, і я хацеў бы вас праінфармаваць і пачуць вашы ацэнкі», — цытуе Лукашэнку ягоная прэсавая служба.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні падрыхтоўкі да маючай адбыцца 23 верасьня ў Сочы сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ, а таксама да беларуска-расейскага сумеснага стратэгічнага вучэньня «Захад-2013» .

Мяркуецца, што кіраўнікі краін-сябраў АДКБ разгледзяць пакет дакумэнтаў адносна стварэньня авіяцыйных сіл АДКБ ды арганізацыі кіраваньня калектыўнымі сіламі АДКБ.

Бардзюжа і Лукашэнка абмеркавалі падрыхтоўку да вучэньняў «Захад — 2013», у якіх будзе задзейнічана ня толькі беларуска-расейская групоўка, а і фармаваньні Калектыўных сіл апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Прыбудуць кантынгенты ўзброеных сіл Казахстану, Таджыкістану, Кіргізстану, Армэніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG