Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі за чуткі ў інтэрнэце будуць караць турмой


У Кітаі ўступіў у сілу закон, які ўводзіць крымінальнае пакараньне аж да пазбаўленьня волі за распаўсюджваньне ў інтэрнэце чутак і паклёпу.

Паводле новага закону, чалавека можна будзе прыцягнуць да адказнасьці за паклёп, калі агучаная ім непраўдзівая інфармацыя атрымлівае шырокае распаўсюджваньне ў сеціве.

Аўтара ілжывага паведамленьня, якое перапосьцілі больш за 500 разоў, могуць прысудзіць да трох гадоў пазбаўленьня волі.

У Кітаі патлумачылі зьяўленьне закона рэакцыяй грамадзтва на распаўсюд у інтэрнэце «безадказных чутак».
XS
SM
MD
LG