Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: зь некаторымі беларусамі ў Сырыі няма сувязі цягам некалькіх месяцаў


У Сырыі яшчэ застаюцца каля 80 грамадзян Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У зьнешнепалітычным ведамстве адзначылі, што зь некаторымі зь беларусаў няма сувязі ўжо некалькі месяцаў.

У МЗС адзначылі, што калі хто-небудзь з грамадзян, якія засталіся ў Сырыі, пажадае вярнуцца ў Беларусь, то яму будзе аказана ўсё неабходнае садзейнічаньне.

Напярэдадні рэйсам МНС Расеі ў Маскву з Сырыі былі дастаўленыя пяць грамадзян Беларусі. Пры гэтым у МЗС адзначылі, што ўсяго ў Беларусь накіроўваліся шэсьць чалавек: пяцёра членаў адной сям’і, у тым ліку сырыец зь відам на жыхарства ў Беларусі, і яшчэ адна грамадзянка Беларусі, перадае БелТА.

У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі ў Сырыі і вакол яе МЗС Беларусі настойліва рэкамэндавала беларускім грамадзянам пакінуць сырыйскую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG