Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увесь жнівень і верасень жыхары Лельчыцкага раёну (Гомельская вобласьць) ходзяць на Альманскія балоты ў журавіны.

За дзень адна сям’я можа зарабіць да 700 тысяч рублёў.

Мясцовае райпо закупляе ягады да 13 тысяч за кіляграм.

Ягады зьбіраюць ня толькі беларусы, але і жыхары памежных украінскіх вёсак. Для іх часова адкрываюць мяжу.

Альманскія балоты — гэта найбуйнейшы ў Эўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот. Яны месьцяцца ў міжрэччы Сьцьвігі і Львы. Сьцьвіга — правы прыток Прыпяці, а Льва ўпадае ў Сьцьвігу і служыць паўночна-заходняй мяжой заказьніка.




















Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG