Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме запрацавала прыёмная «Шэгамэдкансульт»


У Слоніме на Косаўскім рынку адчынілася прыёмная інфармацыйна-кансультацыйнай недзяржаўнай установы «Шэгамэдкансульт». Яе вясной мінулага году зарэгістраваў доктар Іван Шэга.

27 чэрвеня 2013 году спэцыяліста вышэйшай катэгорыі, лекара-траўматоляга Івана Шэгу звольнілі з працы ў Слонімскім шпіталі за грамадзкую дзейнасьць.

Доктара Івана Шэгу сёньня ўжо наведалі некалькі чалавек, якім патрэбная дапамога ў галіне траўматалёгіі.

«Пакуль установа не прайшла ліцэнзаваньня, я не магу аказваць платныя мэдычныя паслугі. Але я застаюся дыплямаваным доктарам, якога ўсе ведаюць у горадзе. Таму сюды могуць прыходзіць тыя, каму патрэбная кансультацыя, і атрымаць яе бясплатна», — заявіў спадар Шэга.

XS
SM
MD
LG