Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН апублікавала рэйтынг самых шчасьлівых краінаў сьвету, паведамляецца на сайце Сеткі ААН па спосабах забесьпячэньня ўстойлівага разьвіцьця.

Верхнія радкі рэйтынгу занялі Данія , Нарвэгія , Швайцарыя , Нідэрлянды і Швэцыя.

Усяго ў рэйтынгу 150 краін. У яго складаньні прынялі ўдзел спэцыялісты ў галіне эканомікі, псыхалёгіі, статыстыкі і іншых галінах навуковых ведаў. У якасьці ацэначных крытэрыяў экспэрты абралі шэсьць фактараў: рэальны ВУП на душу насельніцтва , працягласьць здаровага жыцьця, магчымасьць спадзявацца на каго-небудзь у найбліжэйшым атачэньні, суб’ектыўная ступень свабоды ў прыняцьці жыцьцёвых рашэньняў , абароненасьць ад карупцыі і шчодрасьць.

У першую дзясятку шчасьлівых краінаў патрапілі таксама Канада, Аўстрыя, Ісляндыя і Аўстралія. Ізраіль займае 11- е месца. У другой дзесятцы — ЗША і Новая Зэляндыя, замыкае яе Вэнэсуэла.

Расея ў рэйтынгу апынулася на 68 — м месцы. З краін СНД яе абагналі Беларусь, Малдова, Казахстан, Туркмэністан, Узбэкістан. Астатнія былыя савецкія рэспублікі, у тым ліку краіны Балтыі , апынуліся меней " шчасьлівымі".

Некаторыя эўрапейскія краіны апынуліся ў другой сотні рэйтынгу, у тым ліку Сэрбія, Босьнія і Герцагавіна, Вугоршчына, Македонія.

Як і летась рэйтынг замыкаюць краіны Афрыкі Гвінея, Танзанія , Руанда, Бурундзі, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка, Бэнін і Таго.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG