Лінкі ўнівэрсальнага доступу

CNN: наступным лідэрам КНДР можа стаць жанчына


У лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына ёсьць дачка і яе называюць Чу І. Пра гэта паведаміў амэрыканскі баскетбаліст Дэніс Родман, які наведаў на мінулым тыдні КНДР. Яго працытаваў тэлеканал CNN і іншыя заходнія СМІ.

Агенцтва Reuters адзначае, што летась паўночнакарэйская прэса распаўсюдзіла фатаграфіі пары, па якіх можна было зрабіць выснову, што жонка лідэра КНДР цяжарная. Ніякага афіцыйнага пацьверджаньня гэтая інфармацыя да гэтага часу не атрымлівала.

CNN адзначае, што ва ўмовах дынастычнай перадачы ўлады ў Паўночнай Карэі, можа так здарыцца, што наступным лідэрам гэтай краіны стане жанчына.

Сёньня Кім Чэн Ын ў якасьці вярхоўнага галоўнакамандуючага прымаў ваенны парад з нагоды 65-й гадавіны ўтварэньня КНДР. Перад ганаровай трыбунай прайшлі падразьдзяленьні Рабоча-сялянскай Чырвонай гвардыі.

XS
SM
MD
LG