Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельская моладзь адзначыла Дзень беларускай вайсковай славы


Cьпявае бард Зьміцер Вінаградаў

Cьпявае бард Зьміцер Вінаградаў

Дэмакратычная моладзь Гомеля зь ініцыятывы гісторыка-краязнаўчай суполкі «Талака» й кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» адзначыла 8 верасьня Дзень беларускай вайсковай славы.

Гісторыкі Яўген Кавалеўскі й Марыя Булавінская апавялі маладзёнам пра бітву пад Воршай.

Бард Зьміцер Вінаградаў сьпяваў песьні са свайго будучага альбома «Новы век». І сьпевы гэтыя — пра мужнасьць і адвагу нашых продкаў, пра каханьне й любоў да радзімы.

Удзельнікі імпрэзы згулялі таксама ў беларускую настольную гульню «Паўстанцы», дзе кожны мог стаць знакамітай гістарычнай асобай — хоць Кастусём Каліноўскім, хоць Валерам Урублеўскім.

Бітва на Крапівенскім полі пад Воршай, якая адбылася 8 верасьня 1514 году. Ваяры Вялікага Княства Літоўскага на чале зь вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім перамаглі ўтрая большае войска Маскоўскага княства.

Заля слухае

Заля слухае

XS
SM
MD
LG