Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азаранка прайграла U.S. Open


Вікторыя Азаранка, архіўнае фота

Вікторыя Азаранка, архіўнае фота

Сэрэна Ўільямс выйграла Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісу ў пяты раз.

У фінале Уільямс перамагла Вікторыю Азаранку зь Беларусі з лікам 7:5, 6:7, 6:1.

Вырашальны матч доўжыўся дзьве з паловай гадзіны.

Летась у фінале чэмпіянату таксама сустракаліся Ўільямс і Азаранка. Амэрыканская тэнісістка перамагла і тады.

Уільямся, 32 гады, выйгравала чэмпіянаты Вялікага шлему 17 разоў.

Азаранка, 24 гады, перамагала толькі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі: у 2012 і 2013-м.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG