Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: вынікі выбараў сфальшаваныя


Аляксей Навальны з жонкай Юляй

Аляксей Навальны з жонкай Юляй

Кандыдат на мэра Масквы Аляксей Навальны сьцьвярджае, што вынікі выбараў кіраўніка адміністрацыі горада былі сфальшаваныя.

Навальны атрымаў 27% галасоў выбарцаў, а Сяргей Сабянін, якога падтрымлівае Крэмль, — 51%.

Навальны заявіў: падлік галасоў адбываўся з маніпуляцыямі.

Ён паабяцаў, што ягоныя прыхільнікі будуць праводзіць акцыі пратэсту, калі ўлады не прызнаюць, што Сабянін набраў меней за 50%.

«Мы лічым, што адбываецца фальшаваньне, якое арганізаванае маскоўскай мэрыяй і выбарчым штабам Сяргея Сабяніна», — заявіў Навальны.

Выбары мэра Масквы адбыліся 8 верасьня. Яўка склала 30% выбарцаў.
XS
SM
MD
LG