Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: будзе другі тур


Апазыцыйны кандыдат у мэры Масквы Аляксей Навальны кажа, што будзе другі тур.

Паводле зьвестак яго штабу, які праводзіў экзыт-полы, дзейны кіраўнік горада Сяргей Сабянін атрымаў 46%, а Навальны — 35%.

Паводле дадзеных Усерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкага меркаваньня, у Сабяніна — 53% галасоў, у Навальнага — 32.

Фонд Грамадзкае меркаваньне прыводзіць крыху іншыя лічбы: за Сабяніна прагаласавалі 52% выбарнікаў, за Навальнага — 29.

У выбаркаме праводзіцца дадатковая праверачная працэдура: лёсаваньне ўчасткаў, дзе пройдзе кантрольны пералік бюлетэняў ўручную.

Паводле дадзеных на шэсьць вечара, яўка выбарнікаў на выбарах мэра горада складала 26,46%, — паведаміў старшыня гарадзкога выбаркаму Валянцін Гарбуноў.

У сацыяльных сетках многія адзначаюць, што яўка нізкая.

Сёньня ў Адзіны дзень галасаваньня ў Расеі было заплянавана звыш 7 тысячаў выбараў рознага ўзроўню.
XS
SM
MD
LG