Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маратон супраць расейскіх авіябазаў пачаўся з затрыманьня

Юры Новікаў па вызваленьні.

Юры Новікаў па вызваленьні.

У Магілёве затрымалі і адпусьцілі старшыню выканкаму магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў і сябра Свабоднага прафсаюзу беларускага Юрыя Новікава.

Яго затрымалі пасьля таго, як актывісты дэмакратычных арганізацыяў скончылі зьбіраць подпісы супраць намеру разьмясьціць у Беларусі расейскія авіябазы.

Празь 2 гадзіны яго вызвалілі. У Новікава забралі на экспэртызу ўлётку з тэкстам звароту да жыхароў Магілёву і Беларусі, чаму трэба падпісацца супраць расейскай авіябазы, і падпісны ліст. Пасьля экспэртызы будзе прынята рашэньне аб распачатку адміністрацыйнай справы.

Сёньня у Магілёве пачаўся Маратон супраць замежных вайсковых базаў. У межах гэтага марафону і адбываўся збор подпісаў на вуліцы Ленінскай. Кампанія, паводле арганізатараў, будзе праводзіцца па ўсёй Беларусі беcтэрмінова. Ёй апазыцыянэры зьбіраюцца паінфармаваць насельніцтва пра намеры ўладаў разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу і давесьці грамадзкасьці, чым яна пагражае краіне. Паводле арганізатараў Маратону, разьмяшчэньне авіябазы парушае канстытуцыю Беларусі, яе статус нэўтральнай краіны, і стварае небясьпеку як для самой краіны, гэтак і для суседзяў.

Яшчэ да абвяшчэньня Маратону магілёўскія апазыцыянэры двойчы зьвярталіся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне мітыгу супраць расейскіх авіябазаў. Але чыноўнікі ім адмаўлялі.

Збор подпісаў на вуліцы Ленінскай супраць базаў. За дваццаць хвілінаў было сабрана 50 подпісаў

Збор подпісаў на вуліцы Ленінскай супраць базаў. За дваццаць хвілінаў было сабрана 50 подпісаў

Першымі падпісалі супраць замежных базаў удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі.

Першымі падпісалі супраць замежных базаў удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі.

прэсавая канфэрэнцыя лідэраў арганізацыяў, якая ўваходзяць у склад Магілёўскай абласной кааліцыя дэмакратычных сіл. На ёй было заяўлена пра пачатак Маратону супраць разьмяшчэньня замежных базаў у Беларусі. Акцыя, паводле арганізатараў, будзе праводзіцца па ўсёй Беларусі беcтэрмінова. Ёй апазыцыянэры зьбіраюцца паінфармаваць насельніцтва пра намеры ўладаў разьмясьціць у Беларусі расейскую авіябазу і давесьці грамадзкасьці, чым яна пагражае краіне. Паводле арганізатараў Маратону, разьмяшчэньне авіябазы парушае канстытуцыю Беларусі, яе статус нэўтральнай краіны, і стварае небясьпеку як для самой краіны, гэтак і для суседзяў.

XS
SM
MD
LG