Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Керымаў аджагнаўся ад «Уралкалію»?


Сулейман Керымаў

Сулейман Керымаў

Расейскі сэнатар, суўласьнік кампаніі «Уралкалій» Сулейман Керымаў (№ 20 ў рэйтынгу 200 найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі па вэрсіі Forbes (маёмасьць $7,1 млрд) прадаў вялікі пакет акцый «Уралкалію» невядомаму пецярбургскаму банкіру, паведаміў у сваім Facebook кіраўнік маскоўскай калегіі адвакатаў «Аляксандр Дубравінскі і партнэры» Аляксандар Дубравінскі, піша Forbes.ru

«Вельмі сур’ёзная крыніца мне паведаміла, што спадар Сулейман Керымаў ў пятніцу, 6 верасьня, прадаў вялікі пакет акцый (калі ня ўсе свае акцыі) у кампаніі „Уралкалій“ нейкаму банкіру К., зь Пецярбургу. Зьдзелка прайшла да поўнай згоды абодвух бакоў, — напісаў ён. — Цяжка паверыць, вядома, але ўжо занадта дакладны інфармацыйны рэсурс, які ніколі не падводзіў. Цікава, пацьвердзяць або абвергнуць гэтую зьдзелку да адкрыцьця біржы ў панядзелак? І як адрэагуе біржа і рынак на новага ўласьніка?».

Інфармацыя аб продажы Сулейманам Керымавым акцый кампаніі «Уралкалій» не адпавядае рэчаіснасьці. Аб гэтым паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на прадстаўніка бізнэсмэна.

Сьледчы камітэт Беларусі 2 верасьня вынес пастанову аб аб’яўленьні Керымава ў вышук, у тым ліку па лініі Інтэрполу па гэтак званай «калійнай справе». У той жа дзень стала вядома, што Інтэрпол абвясьціў расейскага сэнатара ў вышук.
XS
SM
MD
LG