Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусы пра плату на выезд за мяжу: «Гэта поўны дэбілізм»


Невясёлыя карцінкі: Нечакана знойдзеная новая крыніца пастаўкі грошай у беларускі бюджэт

Невясёлыя карцінкі: Нечакана знойдзеная новая крыніца пастаўкі грошай у беларускі бюджэт

Лукашэнка прапанаваў абкласьці мытай у 100 даляраў тых, хто едзе за мяжу па пакупкі. Радыё Свабода апытала жыхароў Берасьцейшчыны, як яны ставяцца да гэтай ідэі:

Спадарыня: Я лічу, гэта няправільна, ні ў якім разе! Нашыя заробкі і так малыя, шукаем дзе таньней што набыць — па «Эўраоптах», дзесьці за рэччу нейкай патаньней гонішся... І павінны яшчэ падатак 100 даляраў? У мяне паўзаробку — 100 даляраў. Ці не затлуста?...

Пэнсіянэрка: Я лічу гэта поўным дэбілізмам... І вельмі непрыгожа выглядае прэзыдэнт за тое, што ён стараецца ўсе няўдачы ў эканоміцы перакласьці на плечы народу. Усё хочуць павесіць і выдраць, дзе толькі могуць...

Спадарыня: Ён ужо ня ведае, дзе і адкуль выдраць гэтыя грошы зь людзей. Выціскае апошнія сокі. Не пасьпеюць людзі падняцца крышку з кален — бах і зноў ідзіце ў тую яму...

Спадар: Ніводная краіна не падыходзіць так, каб так сваіх людзей прыніжаць. Рабіце добрую прадукцыю, вырабляйце тавары, тады будуць купляць. А калі тавар якасьней і таньней, то чаму павінны браць тут, а не за мяжой, калі ёсьць такая магчымасьць?

Спадарыня: Ну хай сабе камэрсанты, якія едуць ды вязуць. Яны ж і так падаткі плацяць. Ну хай і плацяць. А калі просты чалавек паедзе, прывязе для сябе, то я лічу, што гэта ўвогуле нейкае трызьненьне. Карацей, хочуць выкачаць паболей грошай з простага народу, вось і ўсё.


Спадарыня: Калі ўзяць людзей, якія гандлююць на рынках, для іх 100 даляраў можа і не такі вялікі падатак. Таму што яны на кожнай рэчы ўсё роўна накрутку нейкую зробяць. А як для мяне, простага рабочага, паехаць на тую Украіну, то я лічу, што 100 даляраў для мяне — гэта надта вялікая сума.

Спадар: Людзі спрабуюць хоць неяк зарабіць, хоць неяк зарабіць на прадуктах, прыяжджаюць з той Польшчы ды Ўкраіны, ды адразу кажуць, што неба і зямля. У якасьці абслугоўваньня, у якасьці тавараў і ў цэнавым дыяпазоне. Так што лічу, што гэта ўжо чарговае выпампоўваньне грошай з народу. І так бедных беларусаў. Не на нашу карысьць гэта, усё ідзе не на нашу карысьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG