Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі чыноўнік абразіў Вялікабрытанію


Брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран
Брытанскі прэм’ер-міністр Дэвід Кэмеран
Брытанскі прэм’ер-міністар Дэвід Кэмеран выступіў у абарону сваёй краіны пасьля таго, як стала вядома, што неназваны высокапастаўлены прадстаўнік Расеі назваў Вялікабрытанію «маленькай выспай, да якой ніхто не прыслухоўваецца».

Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі пасьля заканчэньня сустрэчы «дваццаткі» ў Пецярбургу ў пятніцу, Кэмэран сказаў, што «кінуў бы выклік любому, хто мог бы знайсьці краіну з больш гордай гісторыяй, вялікім сэрцам і з большай стойкасьцю».

Паводле некаторых паведамленьняў, словы, якія выклікалі гнеўную рэакцыю прэм’ера, былі сказаныя прэс-сакратаром прэзыдэнта Дзьмітрыем Пясковым, аднак сам ён гэта адмаўляе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG