Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрысэк: У Беларусь можа прыбыць значная колькасьць уцекачоў з Сырыі


Ольдрых Андрысэк

Ольдрых Андрысэк

У Беларусь можа прыбыць значная колькасьць уцекачоў з Сырыі, заявіў падчас знаходжаньня ў Горадні рэгіянальны прадстаўнік Упраўленьня вярхоўнага камісара па ўцекачах ААН у Беларусі, Малдове і Ўкраіне Ольдрых Андрысэк.

Нядаўна ў Беларусі папрасілі прытулку дзесяць палестынцаў, якія да апошняга часу жылі ў Сырыі. Яны прыбылі ў Беларусь з Масквы самалётам.

«Прагназаваць разьвіцьцё сытуацыі ніхто ня возьмецца, гэта залежыць ад цяжкіх дзеяньняў трэціх краін. Але ў Беларусі ёсьць сырыйскія студэнты, і варта быць гатовымі да росту колькасьці ўцекачоў з гэтай краіны. Тым больш што колькасьць сырыйскіх уцекачоў ужо перавысіла 2 мільёны, прычым адзін мільён зь іх — дзеці. І гэтыя людзі будуць рухацца далей Турэччыны, Ярданіі ды краін Азіяцкага рэгіёну», — сказаў Ольдрых Андрысэк БЕЛТА.
XS
SM
MD
LG