Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Лукашэнка працягвае палітыку самаізаляцыі


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч пракамэнтаваў ініцыятыву Аляксандра Лукашэнкі пра ўвядзеньне 100-даляравага «выязнога мыта» для фізычных асобаў, якія едуць за мяжу на закупы:

«Гэта працяг ненадзейнай палітыкі самаізаляцыі. У век глябалізацыі гэта бессэнсоўна. А па-другое, гэта непавага да элемэнтарных правоў чалавека, бо чалавек мае права выехаць свабодна. І таксама бездапаможнасьць у рэформах, якія так неабходныя Беларусі.

Проста трэба даўно рабіць вялікую інвэнтарызацыю гаспадаркі, трэба рабіць структурныя рэформы. І гэта ўсе добра ведаюць, нават простыя людзі. А ўлада спрабуе абмежаваньнямі ўратаваць старую сыстэму. Шкада, што так, бо губляем час».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG