Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея зноў патрабуе вярнуць Баўмгертнэра


Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін

Намесьнік міністра замежных спраў Расеі Рыгор Карасін

Масква запатрабавала ад Беларусі неадкладна вызваліць затрыманага ў Менску гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра.

Як паведамляе МЗС Расеі, 6 верасьня статс-сакратар — намесьнік міністра замежных спраў Рыгор Карасін прыняў пасла Беларусі ў Расеі Ігара Петрышэнку.

«Асаблівая ўвага была аддадзена сытуацыі, выкліканай дзеяньнямі праваахоўных органаў Беларусі ў дачыненьні да шэрагу кіраўнікоў ААТ „Уралкалій“ і былых службовых асобаў ЗАТ „Беларуская калійная кампанія“.

Расейскі бок зноў адзначыў, што ў Маскве настойваюць на безумоўным і неадкладным вызваленьні расейскага грамадзяніна Баўмгертнэра і яго бесьперашкодным вяртаньні ў Расейскую Фэдэрацыю», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС.
XS
SM
MD
LG