Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін упершыню выказаўся наконт калійнай вайны


Пуцін: «Зацішша» з боку Крамля па справе «Ўралкалія» зьвязанае з тым, што праблему трэба вырашыць, а не заганяць у тупік.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ня меў кантактаў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам адносна сытуацыі вакол «Уралкалія».

«З Лукашэнкам я ў гэтым пытаньні не размаўляў. А зацішша зьвязанае з тым, што мы хочам праблему вырашыць, а не заганяць яе ў тупік, што вельмі лёгка зрабіць, пачынаючы шум і гам у гэтым пытаньні», — сказаў Пуцін на прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту G20.

Так ён адказаў, калі журналісты запыталі ў яго, з чым зьвязанае «зацішша» зь яго боку ў сувязі са справай «Уралкалія» і ці размаўляў ён з Лукашэнкам пра гэта, перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG