Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў простым эфіры – пра найважнейшыя падзеі, здарэньні і тэндэнцыі дня.

Сёньня ў эфіры:

раскажам, чаму Партызанскі суд Менску вырашыў пакінуць гендырэктара Ўралкалія ў турме КДБ

пазнаёмім з мэмарандумам амэрыканскага суду, дзе сьцьвярджаецца, што беларускі дыпляматычны кур’ер нелегальна перапраўляў вайсковае абсталяваньне з ЗША ў Беларусь

наведаем Клімавічы, дзе адкрылі помнік-танк «Іосіф Сталін»

абмяркуем Індэкс свабоды мэдыяў у шасьці краінах «Усходняга партнэрства», які склала Беларуская асацыяцыя журналістаў

паспрабуем разабрацца, чаму скандальным фэмінісцкім рухам ФЭМЭН кіраваў мужчына

даведаемся рэакцыі на прапанову Аляксандра Лукашэнку браць мыта з тых, хто выяжджае за мяжу

падамо новыя падрабязнасьці ў расьсьледаваньні справы уладальніка «Данькоў-клюбу» Юрыя Данькова, якога абвінавачваюць у тым ліку ва ўцягваньне ў прастытуцыю

распытаем экспэртаў, ці сапраўды пачаліся новыя гандлёвыя войны з Расеяй.

Сёньня я прашу вас адказаць на пытаньне: Ці трэба плаціць пошліну за шопінг за мяжой, як прапануе Аляксандар Лукашэнка? Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
XS
SM
MD
LG