Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: беларускія дыпляматы будуць гандляваць каліем


«Ваша прамая задача — гандляваць (…) Якая праблема: у нас, напэўна, у 50 краінах сьвету ёсьць прадстаўнікі на ўзроўні амбасадараў. Бярыце і гандлюйце калійнымі ўгнаеньнямі», — заявіў Лукашэнка, зьвяртаючыся да чыноўнікаў.

«Сёньня ўсе намесьнікі міністра замежных спраў езьдзяць па краінах і вядуць за руку прадстаўнікоў Беларускай калійнай кампаніі, для таго каб заключыць дамовы і пераадолець гэты крызіс», — распавёў кіраўнік краіны пра працу беларускага МЗС.

Аляксандар Лукашэнка назваў непрымальным продаж актываў «Беларуськалія» і загадаў супрацоўнікам беларускіх дыпмісіяў займацца продажам калійных угнаеньняў.

«Кажуць: чаму ён (Лукашэнка. — Інтэрфакс) не прадае „Беларуськалій“? Гэта ж ідыётам трэба быць, каб да гэтага развалу (адмовы „Ўралкалія“ ад экспарту праз БКК. — Інтэрфакс), каб калі ўнізе цана прадпрыемства, я ўзяў бы яго і прадаў», — заявіў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG