Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сайт расейскага тэлеканалу «Дождж» могуць заблякаваць


Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС Расеі па Маскоўскай вобласьці запатрабавала ад рэгістратара дамэнаў Ru-Center заблякаваць доступ да сайту тэлеканалу «Дождж». Пра гэта паведаміў партал lenta.ru.

Сьледчыя органы спасылаюцца на парушэньне часткі 2282 -га артыкула КК «Узбуджэньне нянавісьці альбо варожасьці, а таксама зьневажаньне чалавечай годнасьці». Які менавіта матэрыял быў прычынай патрабаваньня, пакуль не паведамляецца.

Генэральны дырэктар «Дажджу» Натальля Сіндзеева заявіла, што нічога ня ведае аб патрабаваньні заблякаваць сайт тэлеканалу. «Мы ўжо тры дні змагаемся з DDoS — атакай на сайт, і ўсе сілы кінулі на гэта. Але ніякіх крымінальных спраў, судовых запытаў або выклікаў у нас няма», — заявіла Сіндзеева.

Тэлеканал «Дождж» пачаў працу ў красавіку 2010 году. Вяшчаньне ажыцьцяўляецца праз кабэльныя і спадарожнікавыя сеткі, а таксама ў інтэрнэце. Тэлеканал дае магчымасьць выказацца і апанэнтам Крамля.
XS
SM
MD
LG