Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: АНБ можа ўзламваць пратаколы шыфраваньня інфармацыі


Штаб-кватэра АНБ

Штаб-кватэра АНБ

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША можа ўзламваць пратаколы абароны інфармацыі, якімі карыстаюцца ва ўсім сьвеце, каб захоўваць бясьпеку ў інтэрнэце.

Паведамленьне пра гэта апублікавалі New York Times, брытанская Guardian і некамэрцыйны сайт навінаў ProPublica.

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША (NSA) валодае магутнымі супэркампутарамі, якія здольныя ўзламаць абарончыя коды, гаворыцца ў артыкулах.

NSA таксама працуе над тым, каб ўсталёўваць «заднія дзьверы» ў праграмнае забесьпячэньне. Такія прыёмы дазваляюць атрымць доступ да інфармацыі карыстальнікаў перад тым, як яна будзе зашыфраваная і дасланая праз Інтэрнэт.

Публікацыі пра ўзлом пратаколаў шыфраваньня грунтуюцца на дакумэнтах Эдварда Сноўдэна, былога супрацоўніка амэрыканскіх спэцслужбаў.

Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША не камэнтуе гэтую інфармацыю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG