Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылійскія судзьдзі пакаяліся


Прыхільнікі колішняга дыктатара Аўгуста Піначэта на дэманстрацыі ў сталіцы Чылі ў чэрвені 2012.
Прыхільнікі колішняга дыктатара Аўгуста Піначэта на дэманстрацыі ў сталіцы Чылі ў чэрвені 2012.

Нацыянальная судзейская асацыяцыя Чылі папрасіла прабачэньня за паводзіны судзьдзяў падчас кіраваньня генэрала Аўгуста Піначэта.

У заяве гаворыцца, што ў пэрыяд дыктатуры судзьдзі перасталі выконваць сваю ролю абаронцаў асноўных правоў і свабод. Генэрал Піначэт кіраваў краінай ад 1973-га да 1990-га году.

Праз тыдзень у краіне будзе адзначацца 40-годзьдзе вайсковага перавароту, у выніку якога Піначэт прыйшоў да ўлады. За час яго кіраваньня ў краіне былі забітыя больш за тры тысячы чалавек.

У заяве Асацыяцыі гаворыцца, што судзьдзі ня здолелі абараніць грамадзянаў ад гвалту дзяржавы. Сярод іншага, суды тады адхілі прыкладна пяць тысяч заяваў ад сваякоў зьніклых або забітых, якія дамагаліся, каб суды знайшлі іх месцазнаходжаньне. У часы дыктатуры яны атрымлівалі стандартныя адказы, што суды не валодаюць адпаведнай інфармацыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG