Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прапанаваў саміту G-20 абмеркаваць сытуацыю ў Сырыі за вячэрай


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Двухдзённы саміт лідэраў дваццаці найбольш значных у эканамічным сэнсе краінаў сьвету адкрыўся сёньня ў Санкт-Пецярбургу.

Яго ўдзельнікі абмяркуюць паскарэньне эканамічнага росту, стварэньне новых працоўных месцаў, празрыстасьць банкаўскай дзейнасьці і барацьбу з ухіленьнямі ад выплаты падаткаў. Крызіс у Сырыі не ўваходзіць у парадак дня саміту, але, як чакаецца, будзе усё ж абмеркаваны ў неафіцыйнай абстаноўцы.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, адкрываючы саміт, зрабіў наступную прапанову па Сырыі: «Некаторыя ўдзельнікі зьвярнуліся да мяне з просьбай даць час і магчымасьць для абмеркаваньня і іншых тэмаў, якія першапачаткова не ўваходзілі ў наш плян, але якія зьяўляюцца вельмі важнымі і вострымі пытаньнямі міжнароднай палітыкі. У прыватнасьці, сытуацыю вакол Сырыі. Прапаную зрабіць гэта падчас вячэры».

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама, як чакаецца, неўзабаве ухваліць вайсковую апэрацыю супраць Сырыі, каб пакараць сырыйскі рэжым за меркаванае выкарыстаньне хімічнай зброі. Пуцін заявіў, што любыя ваенныя дзеяньні будуць актам агрэсіі. Двухбаковая сустрэча амэрыканскага і расейскага лідэраў не плянуецца. Але чыноўнікі заявілі, што два лідэры ўсё яшчэ маюць магчымасьць для нефармальнага кантакту ў кулюарах саміту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG