Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Рымскі заклікаў саміт G-20 знайсьці мірнае рашэньне для Сырыі


Папа Францішак

Папа Францішак

Папа Рымскі Францішак накіраваў прэзыдэнту Расеі Ўладзімеру Пуціну пасланьне з заклікам знайсьці мірнае рашэньне для крызісу ў Сырыі.

У паведамленьні прэсавай службы Ватыкану адзначаецца, што пантыфік зьвяртаецца да прэзыдэнта Расеі як да старшыні саміту “вялікай дваццаткі” ў Санкт-Пецярбургу. Папа выказаў шкадаваньне з прычыны таго, што ў Сырыі з самага пачатку канфлікту ўзялі верх аднабаковыя інтарэсы, якія перашкаджаюць знайсьці мірнае вырашэньне канфлікту.

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы заявіў, што лідэры “дваццаткі” ня могуць заставацца абыякавымі да драматычнай сытуацыі сырыйскага народу. Францішак заклікаў кіраўнікоў краінаў “вялікай дваццаткі” знайсьці шляхі пераадоленьня супярэчнасьцяў і адкласьці ўбок вайсковае рашэньне.
XS
SM
MD
LG