Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маладзечанскіх школах шукалі міны

абноўлена

ілюстрацыйнае фота
ілюстрацыйнае фота

Школьнікаў распусьцілі па хатах з-за інфармацыі пра мінаваньне школ у горадзе.

16:30 Агледзелі ўсе школы. Выбуховых прыладаў ня выяўлена.



14:00 Як піша «Рэгіянальная газэта», у горадзе пайшлі чуткі, што некаторыя школы могуць быць замінаваныя. Тым часам аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкаму заспакойвае, што «ідуць вучэньні па грамадзянскай абароне». У МНС камэнтаваць сытуацыю адмовіліся.

Настаўніца адной з маладэчанскіх школ распавяла:

«Гэта не вучэньні, таму што па дамах распусьцілі ўсіх дзяцей, а настаўнікам сказалі чакаць на вуліцы каля школы. Нікога ўсярэдзіну не пускаюць. Зь Менску едзе група разьмінаваньня, якая будзе правяраць усе школы.

Паводле інфармацыі маладэчанскіх настаўнікаў, на электронныя скрыні ўсіх школ Маладэчна прыйшлі лісты з пагрозамі, што ў некаторых зь іх могуць здарыцца выбухі.

Побач са школамі стаяць машыны хуткай дапамогі, міліцыя і ратавальнікі.

У Маладэчне сапраўды вядзецца эвакуацыя вучняў, выкладчыкаў і пэрсаналу шэрагу школ у сувязі з паведамленьнямі, якія паступілі пра замінаваньне, паведаміў БелаПАН прэсавы сакратар МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч. У горад выехалі сапёрна-піратэхнічныя групы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG