Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Працуе журналістам ад 2000 году. 2004–2008 — «„Комсомольская правда“ в Беларуси», 2009–2011 — «Звязда». Ад 2011 — фрылансэр.

Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Я.Коласа (2004), курсы web-журналістыкі BBC (Прага, 2006), Беларускі калегіюм, аддзяленьне філязофіі/літаратуры (2007), Інстытут журналістыкі БДУ (2009).

Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (2003), рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002», уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004», пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Пэтраркі (2004). Ляўрэат першай прэміі «Залаты апостраф» (2004, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»), ляўрэат другой прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў у намінацыі «Найлепшы інфармацыйны матэрыял» (2008), ляўрэат першай прэміі «Вольнае слова» БАЖ за найлепшы рэпартаж (2009), ляўрэат трэцяй прэміі «Вольнае слова» БАЖ за найлепшы рэпартаж (2010), ляўрэат прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча за кнігу «Дзіцячая заМова» (2013), 2 месца на фэстывалі беларускамоўнай рэклямы ADNAK (2013, намінацыя «Дызайн & Art Direction», паднамінацыя «Шматстаронкавыя выданьні»).

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтру.

У 2005 годзе выдаў кнігу паэзіі «Pager-вершы».

У 2010 — непадцэнзурнае выданьне «Ладзьдзі роспачы» Ўладзімера Караткевіча (укладаньне, камэнтары, літаратурны аналіз). Прызнаная «Кнігай году» паводле вэрсіі «Нашай Нівы».

У 2013 — кніга моўных малюнкаў «Дзіцячая заМова».

Жанаты, мае сына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG