Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таронта пакажуць фільм пра Беларускі Свабодны тэатар


"Кароль Лір" у пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатру. Тэатар Globe, Лёндан, травень 2012
"Кароль Лір" у пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатру. Тэатар Globe, Лёндан, травень 2012

Сёньня ў Таронта адкрываецца міжнародны кінафэстываль, які лічыцца адной з самых значных і прэстыжных прэзэнтацый дасягненьняў сусьветнага кінэматографу.

У фэстывалі, які працягнецца 11 дзён, да 15 верасьня, пакажуць 366 фільмаў, мастацкіх і дакумэнтальных. Каля паўтары сотні зь іх будуць мець на гэтым фэстывалі сваю прэм’еру.

Таронцкі фэстываль пачнецца прэм’ерай карціны Біла Кондана «The Fifth Estate» («пятая ўлада» — так у ангельскай мове называюць электронныя сродкі масавай інфармацыі), сцэнар якой пабудаваны вакол гісторыі Джуліяна Асанжа і WikiLeaks.

Сярод дакумэнтальных фільмаў будзе ўпершыню паказана стужка амэрыканскай дакумэнталісткі Мадлен Сэклер «Unstable Elements» (Няўстойлівыя элемэнты) пра Беларускі Свабодны тэатар.

Тэлевізійныя правы на паказ фільму Мадлен Сэклер у ЗША ў 2014 годзе набыў канал HBO Documentary Films.

«Папрацаваўшы над фільмам патаемна, з увагі на цэнзуру ў Беларусі, тры апошнія гады, мы ўжо ня можам дачакацца паказу гэтай стужкі гледачам HBO», — сказала Мадлен Сэклер журналістам.

На канале HBO Documentary Films яе фільм будзе мець назву «Dangerous Acts Starring the Unstable Elements of Belarus» (Няўстойлівыя элемэнты Беларусі ў небясьпечных дзеях).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG