Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Расею сьвет глядзіць наогул непрыхільна


У сярэднім 36% людзей на сьвеце ацэньвае Расею станоўча, а 39% — адмоўна.

Гэтак вынікае з апытаньня, якое правяла амэрыканская сацыялягічная служба Pew Research Center у 38 краінах сьвету ў сакавіку-красавіку сёлета. Апытаньне ахапіла каля 38 тысяч рэспандэнтаў.

Толькі ў дзьвюх краінах з 38, у якіх праводзілася апытаньне, больш за палова рэспандэнтаў дала Расеі станоўчую ацэнку — Грэцыі (63%) і Паўднёвай Карэі (53%).

Найбольш адмоўна Расею ацанілі ў некаторых краінах Блізкага Ўсходу — Ізраіль (77% адмоўных ацэнак), Ярданія (70%), Турцыя (66%), Эгіпет (64%) — ды Эўропы: Францыя (64%), Нямеччына (60%), Італія (56%), Польшча (54%), Чэхія (51%), Гішпанія (51%).

Станоўчае меркаваньне пра ЗША мелі ў сярэднім 63% апытаных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG