Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай: чыноўніку далі 14 гадоў турмы за дарагі гадзіньнік


Суд прызнаў Ян Дацая вінаватым у тым, што ён атрымаў хабару і валодаў «маёмасьцю незразумелага паходжаньня».

У інтэрнэт карыстальніка выклікала абурэньне фота, на якім колішні кіраўнік управы бясьпекі працы правінцыі Шэньсі ўсьміхаецца на месцы ДТЗ, у якім загінулі 36 чалавек

Пасьля гэтага блогеры заўважылі, што на той фатаграфіі, а таксама на шмат якіх іншых, у Ян Дацая дарагія гадзіньнікі элітных марак. Гэта і стала падставай для расьсьледаваньня.

На думку карыстальнікаў інтэрнэту, чыноўнік не мог дазволіць сабе такія дарагія гадзіньнікі за заробак дзяржаўнага служачага.

Летась Дацая звольнілі з пасады ў правінцыі Шэньсі за «сур’ёзную правіну», а ў лютым выключылі з камуністычнай партыі.

Маёмасьць Дацая сканфіскавалі на карысьць дзяржавы, паведамляе ВВС.
XS
SM
MD
LG