Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом вітае рашэньне Камітэту Сэнату ЗША па Сырыі


Джэй Кэрні
Джэй Кэрні

Белы дом вітаў той факт, што Камітэт Сэнату ЗША ухваліў вайсковую апэрацыю ў Сырыі.

Джэйн Кэрні, прэсавы сакратар Белага Дому, кажа: такі крок спрыяе абароне нацыянальнай бясьпекі ЗША, а таксама зьмяншае шанцы прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ўжыць хімічную зброю.

Вайсковую апэрацыяў у Сырыі падтрымалі 10 чальцоў камітэту. 7 выказаліся супраць.

У рэзалюцыі камітэту замацавана, што вайсковая апэрацыя павінна доўжыцць не болей за 90 дзён.

Рэзалюцыя забараняе выкарыстаньне наземных баевых частак.

ЗША і Францыя раней апублікавалі дадзеныя дасьледаваньняў, зь якіх вынікае, што ў Сырыі 21 жніўня быў нанесены хімічны ўдар супраць грамадзянскага насельніцтва, і яго зрабілі ўрадавыя войскі. Пры гэтым, паводле інфармацыі ЗША, загінулі больш за 1400 чалавек, а паводле зьвестак Францыі — больш за 280.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG