Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Ірану павіншаваў габрэяў з Новым годам


Хасан Роўхані

Хасан Роўхані

Прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані пажадаў шчасьця ў габрэйскі новы год, або Рош Ха-Шана.

Роўхані павіншаваў габрэяў праз сэрвіс мікраблогаў Твітэр вечарам у сераду.

Раней кіраўнік Ірану заклікаў кансэрватыўных сьвятароў зьмяніць свой "вузкі" падыход да сьвету, які стаў ўзаемазьвязаны праз спадарожнікавае тэлебачаньне і Інтэрнэт.

Пры канцы верасьня Роўхані зьбіраецца на паседжаньні Генэральнай асамблеі ААН, паведамілі ў атачэньні прэзыдэнта Ірану.

Роўхані кажа, што ягоная краіна гатовая разьвеяць засьцярогі захаду наконт сваёй ядзернай праграмы.

Хасан Роўхані быў абраны прэзыдэнтам Ірану сёлета.

Раней пасаду кіраўніка краіны займаў Махмуд Ахмадзінежад, які вядомы сваімі антысеміцкі выказваньні.
XS
SM
MD
LG