Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Амэрыканка» — вязьніца бізнэсоўцаў, чыноўнікаў і кандыдатаў на прэзыдэнта (поўнае відэа)


Гісторыю, таямніцы, легенды, парадкі, умовы, норавы, мэтады фізычнай і псыхалягічнай апрацоўкі вязьняў сьледчага ізалятара Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абмяркуюць былы вязень Амэрыканкі Аляксандар Фядута і стваральнік «Картатэкі Сталіна» Сяргей Дубавец. Вядучая — Ганна Соўсь.

У новай перадачы Свабода бяз гальштукаў" мы спрабуем зазірнуць за краты турмы КДБ «Амэрыканка», дзе цяпер трымаюць грамадзяніна Расеі, гендырэктара «Ўралкалію» Ўладзіслава Баўмгертнэра, праз якую прайшлі амэрыканскі адвакат Эмануіл Зэльцэр, экс-старшыня Нацбанку Тамара Віньнікава, экс-кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі і дзясяткі апазыцыянэраў, будні якой дэталёва апісаў у сваім турэмным дзёньніку «108 дзён і начэй у засьценках КДБ» старшыня АГП Анатоль Лябедзка.

Гісторыю, таямніцы, легенды, парадкі, умовы, норавы, мэтады фізычнай і псыхалягічнай апрацоўкі вязьняў сьледчага ізалятара Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абмяркуюць былы вязень Амэрыканкі Аляксандар Фядута і стваральнік «Картатэкі Сталіна» Сяргей Дубавец. Вядучая — Ганна Соўсь.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG