Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 верасьня: дзень народзінаў Сажыча, Вольскага і Мэрк'юры


Фрэдзі Мэрк'юры падчас канцэрту ў Парыжы ў 1984 годзе

Фрэдзі Мэрк'юры падчас канцэрту ў Парыжы ў 1984 годзе

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі

Санкт-Пецярбург, Расея – саміт лідэраў «дваццаткі»

Вільня – саміт міністраў замежных спраў Эўразьвяўзу

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1580 — у часе Інфлянцкай вайны войскі Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем пасьля 2-ух тыднёвай аблогі ўзялі Вялікія Лукі

1905 — падпісаньнем Портсмуцкай дамовы скончылася расейска-японская вайна

1914 — пачалася бітва на Марне паміж Францыяй і Нямеччынай у часе Першай сусьветнай вайны

1957 — Кубінская рэвалюцыя: паўстаньне на марской базе Сьенфуэґас. У ходзе баёў загінулі каля 200 маракоў, 600 цывільных асобаў і 100 жаўнераў урадавых войскаў

1958 — у ЗША ўпершыню апублікаваны раман Барыса Пастарнака «Доктар Жывага»

1972 — падчас Мюнхэнскай алімпіяды 8 тэрарыстаў палестынскае арганізацыі «Чорны верасень» узялі ў закладнікі, а потым забілі 11 ізраільскіх спартоўцаў

1981 — у Гданьску распачаўся I Нацыянальны кангрэс дэлегатаў «Салідарнасьці»

У гэты дзень нарадзіліся:

1638 — Людовік XIV, кароль Францыі, які быў на прастоле 72 гады

1860 — Кандрат Лейка, беларускі пісьменьнік і пэдагог

1879 — Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр, тэрарыст. Ягоным імем названая адна з вуліц Менску

1901 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, палітычны дзяяч

1901 — Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

1917 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР у 1982—1997

1946 — Фрэдзі Мэрк'юры, брытанскі рок-музыка, лідэр гурту Queen

У гэты дзень памерлі:

1569 — Пітэр Брэйгель старэйшы, флямандзкі мастак

1937 — Анатоль Дзяркач, беларускі паэт, сатырык, гумарыст, мэмуарыст

1997 — Маці Тэрэза, гуманітарная дзяячка, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1979 году

2005 — Зьміцер Кісель, беларускі публіцыст, журналіст, гісторык

ЕСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень распаўсюджваньня пісьменнасьці і ведаў

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Слова мае такую сілу, што прадказаўшы, вы самі павядзеце сябе да гэтага прадказанага».

Барыс Пастарнак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG