Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу адвакатаў Баўмгертнэра разгледзяць 6 верасьня


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Разгляд скаргі адбудзецца ў Партызанскім судзе Менску а 9-й гадзіне

Пра гэта паведамляюць адвакаты генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра. Адвакаты абскарджваюць меру стрыманьня.

Працэс будзе закрытым. Разглядаць скаргу прызначылі судзьдзю Натальлю Пыкіну. Менавіта Пыкіна прысудзіла Мікіту Ліхавіду 3,5 года зьняволеньня. Натальля Пыкіна значыцца ў сьпісе судзьдзяў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз.

Скарга адвакатаў павінна быць разгледжаная ў закрытым паседжаньні цягам 72 гадзін. Пра гэта паведамляе расейскі адвакат Баўмгертнэра Аляксей Басістаў.

26 жніўня 2013 гендырэктар і сябра рады дырэктараў ААТ «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску ў межах сьледчых захадаў, якія праводзяцца ўладамі Беларусі. «Уралкалій» абвяргае заявы аб неправамерных дзеяньнях з боку Баўмгертнэра або мэнэджмэнту кампаніі.
XS
SM
MD
LG